28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля беларускай амбасады ў Стакгольме ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

9
Каля беларускай амбасады ў Стакгольме ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Беларусы Швецыі адзначылі Дзень Волі.

Бел-чырвона-белы сцяг быў узняты ў Стакгольме каля будынка, дзе раней размяшчалася амбасада Беларусі. Яна прыпыніла сваю працу неўзабаве пасля скандалу з «плюшавым дэсантам». Флагшток на плошчы каля амбасады з тых часоў стаяў пусты. Сёння з раніцы на ім лунае бел-чырвона-белы сцяг побач са сцягамі краін, чые амбасады таксама знаходзяцца ў гэтым будынку.

Сёння з раніцы беларускі нацыянальны сцяг таксама быў узняты на флагштоку на ўездзе на востраў Лідзіньё, на якім знаходзілася амбасада. Сцяг, як паведамілі сайту charter97.org арганізатары акцыі, выдатна бачны здалёк шматлікім пасажырам грамадскага і прыватнага транспарту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках