23 красавiка 2024, aўторак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гродзенскага актывіста шукалі налепкі з Пуціным

6
У гродзенскага актывіста шукалі налепкі з Пуціным

У гродзенскага актывіста і журналіста Алеся Кіркевіча міліцыянты шукалі дома налепкі з выявай Пуціна, але не знайшлі.

Яму паказалі ксеракопію такой налепкі «За байкот расейскіх тавараў» з выявай прэзідэнта суседняй краіны, якія нібыта з'явіліся ў раёне, дзе ён жыве, перадае «Радыё Свабода».

У Алеся Кіркевіча ўзялі адбіткі пальцаў і пробы сліны, і далі афіцыйнае папярэджанне. Ён мяркуе, што падставаў для гэтага не было, паколькі ніякіх правапарушэнняў з яго боку не было.

Раней Кіркевіча выклікалі ў міліцыю на прафілактычную размову, а адтуль паехалі ў кватэру, дзе ён жыве, для ператрусу.

Алесь Кіркевіч - былы палітвязень. Быў арыштаваны за Плошчу ў снежні 2010 года, асуджаны на 4 гады, але памілаваны і вызвалены ў верасні 2011 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках