19 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максіму Вінярскаму - 15 сутак

4

Суд Заводскага раёна Менска прысудзіў каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага да арышту.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава.

Актывіста судзілі па артыкулах 17.1 і 23.4 КоАП РБ (дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Суддзя - Алена Някрасава. Сведкамі на судзе выступалі начальнік падраздзялення АМАП Тарасаў, які падчас акцыі на Дзень Волі працаваў у цывільным, і міліцыянт Рэут.

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага затрымалі ўчора каля 20.30 у двары дома па адрасе вул. Багдановіча, 178 ужо пасля акцыі. Падчас шэсця актывіст нёс чорную расцяжку з надпісам «Смерць крамлёўскім акупантам».

Фота: gazetaby.com

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках