20 красавiка 2024, Субота, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яну Дзяржаўцаву - 7 сутак арышту за пікет

6
Яну Дзяржаўцаву - 7 сутак арышту за пікет

Апазіцыянера прысудзілі да арышту за пікет з плакатам «Байкот выбарчаму фарсу».

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 26 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 сакавіка. 25 сакавіка ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся са святкавання Дня Волі. Ноч да суда правёў у ізалятары часовага ўтрымання, піша ПЦ «Вясна».

Пікет за байкот выбараў віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка правялі напярэдадні асноўнага дня галасавання. Яны стаялі з плакатам «Байкот выбарчаму фарсу». Сёння Алену Каваленка таксама выклікалі ў міліцыю.

Ян Дзяржаўцаў паспеў паведаміць наступнае:

- Да мяне падышлі два супрацоўнікі АМАПа, спыталі пра маё прозвішча і прапанавалі сесці да іх у машыну і праехаць у райаддзел міліцыі. Зараз следчы складае пратакол. Учора я атрымаў позву, у якой было прапанавана мне прыйсці ў 17 гадзін сюды, у пастарунак. Я ехаў дадому, хацеў паабедаць і пасля паехаць да іх. А тут мяне яны самі злавілі, як крымінальніка.

Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, падчас судовага працэсу 26 сакавіка суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна не задаволіла ніводнага з заяўленых хадайніцтваў з боку Дзяржаўцава, а менавіта: не дазволіла прадставіць перакладчыка, не выклікала сведак з боку актывіста, не дапусціла на працэс прадстаўніка - абаронцу Пятра Іванова.

У выніку Дзяржаўцава пакаралі арыштам на 7 сутак па арт. 23:34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках