28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлій Мамчур: Трымалі ў адзіночнай камеры, пераконвалі здрадзіць прысязе

29
Юлій Мамчур: Трымалі ў адзіночнай камеры, пераконвалі здрадзіць прысязе

Вызвалены палкоўнік Юлій Мамчур распавёў пра ўмовы, у якіх яго трымалі расейскія баевікі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў журналіст Юрый Бутусаў.

"Толькі што гаварыў па тэлефоне з палкоўнікам Юліем Мамчурам праз 20 хвілін пасля таго, як ён апынуўся на тэрыторыі, кантраляванай украінскімі войскамі. Звязацца дапамог намеснік кіраўніка АП Андрэй Сенчанка - куратар Крыма ва ўкраінскай уладзе", - напісаў журналіст.

"3,5 дня мяне трымалі ў адзіночнай камеры. Першы дзень са мной пастаянна размаўлялі невядомыя расейскія вайскоўцы - спрабавалі пераканаць здрадзіць вайсковай прысязе народу Украіны, перайсці на службу ў расейскую армію. Затым быў проста псіхалагічны ціск - не давалі спаць, стукалі прыкладамі па дзвярах. Самаадчуванне добрае, настрой баявы. Што буду рабіць далей? Спачатку прыму душ, потым буду прымаць рашэнні. Слава Украіне!", - распавёў палкоўнік Юлій Мамчур.

"Я не стаў доўга стамляць Юлія роспытамі, таму падзякаваў яму ад імя "Фэйсбука" і ўсіх украінцаў за вернасць вайсковай прысязе, і пажадаў яму ўсяго добрага - такія сапраўдныя палкоўнікі патрэбныя нашай дзяржаве", - адзначыў Бутусаў.

Юлій Мамчур быў выкрадзены расейскімі вайскоўцамі пасля штурму авіябазы Бельбек пад Сімферопалем.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках