29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: Расія рыхтуе ўдар па Усходняй Украіне і Прыбалтыцы

83
Выведка ЗША: Расія рыхтуе ўдар па Усходняй Украіне і Прыбалтыцы

Белы дом папярэдзілі аб падрыхтоўцы ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.

Пра гэта паведамляе CNN.

У сакрэтным дакладзе, пра які журналістам на ўмовах ананімнасці расказалі два прадстаўнікі адміністрацыі ЗША, гаворыцца аб перагрупоўцы расейскіх войскаў на мяжы з Украінай, якія падобныя на манеўры, што ажыццяўляліся Расеяй перад войнамі ў Чачні і Грузіі, піша Лiга.нет.

У сувязі з гэтым дакладам сенатары-рэспубліканцы з камітэта па ўзброеных сілах ЗША накіравалі прэзідэнту Бараку Абаме сакрэтны ліст, у якім выказалі крайнюю занепакоенасць такім развіццём падзей.

Амерыканскія эксперты чакаюць удараў па Луганску, Данецку і Харкаве, кідка ў Прыднястроўе - і не выключаюць спробы захопаў тэрыторый у Прыбалтыцы. Генерал Філіп Брыдлащ, камандуючы сіл НАТА, сказаў кангрэсменам, што сканцэнтраваных каля межаў расейскіх сіл для гэтага дастаткова.

Паводле дадзеных амерыканскай выведкі, Расея ўжо сканцэнтравала на сваёй заходняй мяжы больш за 30 тыс. ваеннаслужачых, якія гатовыя ў любы момант мабільна вылучыцца на тэрыторыю Украіны.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках