29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забастоўка на заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» у Барысаве

51

Рабочыя буйнога барысаўскага завода абвясцілі забастоўку.

Адзін з супрацоўнікаў «Аўтагідраўзмацняльніка» распавёў мясцоваму сайту barysau.by пра забастоўку, якая адбылася на прадпрыемстве 26 сакавіка, а таксама пра ўмовы працы.

Баставалі першая і другая пляцоўкі завода. Прычына - затрымка на тыдзень з выплатай заробкаў. Тэрміны выплаты зарплаты па працоўнай дамове з 15 чысла кожнага месяца, паведамляе сайт «Голая правда». Рабочым выдалі толькі па 500 тысяч рублёў для таго, каб яны змаглі аплаціць камунальныя паслугі. Пра тое, калі завод разлічыцца з рабочымі, кіраўніцтва некаторы час маўчала.

Архіўнае фота: borisov-e.info

Архіўнае фота: borisov-e.info

«Проста ў апошні час абяцанняў шмат, а выніку нуль. Напрыклад, няма грошай у завода на метал, па гэтай прычыне няма нарыхтовак, нас адпраўляюць за свой кошт. Зараз прывезлі нарыхтоўкі і працуем па 12 гадзін... А заробак не тое, што застаецца на месцы, а толькі падае. Раней я атрымліваў 3 мільёна рублёў, а цяпер на больш высокім разрадзе і за тыя ж гадзіны атрымліваю 2 мільёна 400 тысяч. І гэтак жа ў астатніх, чаму і прысвяцілі другую палову забастоўкі.

У людзей няма ніякага даверу да таго, што абяцае і кажа адміністрацыя. Як яны аплацяць перапрацоўку за гэты месяц, калі не могуць заплаціць за той месяц? Грошы павінны былі пералічыць учора, але сёння раніцай было толькі 500 тысяч. Ніхто не стаў працаваць, ужо ўчора другая пляцоўка АГУ арганізавала забастоўку, сёння іх падтрымала і першая.

Было шмат дыскусій, начальнік вытворчасці звяртаўся і казаў, што грошы пералічаныя, маўляў, прыступайце працаваць, але грошай так і не было... Усе дружна займаліся «сваімі» справамі, і пакуль грошы не пералічылі ніхто не збіраўся працаваць. А пералічылі толькі у 12:30», - распавёў рабочы.

Паводле сайта Vborisove.by кіраўніцтва завода «Аўтагідраўзмацняльнік» тлумачыць прычыны затрымкі з выплатай заробкаў толькі тэхнічнымі праблемамі. А вось да намесніка дырэктара па эканамічных пытаннях журналісту датэлефанавацца не ўдалося.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках