19 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падзякавала Лукашэнку за прызнанне акупацыі Крыма

73
Расея падзякавала Лукашэнку за прызнанне акупацыі Крыма

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў падзякаваў беларускаму дыктатару.

«Аляксандр Лукашэнка зафіксаваў факт таго, што Крым стаў расейскім. Мы яму за гэта ўдзячныя», - падкрэсліў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 27 сакавіка на прэс-канферэнцыі, якая ў гэтыя хвіліны праходзіць у Менску, паведамляе БелаПАН.

«Уся сусветная супольнасць павінна зразумець, што любы замах на тэрыторыю Крыма пасля прыняцця закона аб ўз'яднанні яго і Севастопаля з Расеяй - гэта замах на суверэнітэт Расейскай Федэрацыі», - заявіў амбасадар.

Нагадаем, 23 сакавіка, адказваючы на пытанні журналістаў у Менску, Лукашэнка заявіў, што Крым - частка Расеі.

«Крым не з'яўляецца незалежнай дзяржавай, як тая ж Асеція, Абхазія і г.д. Крым сёння - частка тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца. Мы свой пункт гледжання выказалі. Кажуць, што ён такі, каб і тых, і гэтых не пакрыўдзіць. А мы нікога не збіраемся крыўдзіць», - сказаў ён.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках