20 красавiка 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Белгазпрамбанка»: Жыве Беларусь!

42

Гэтыя словы, сказаныя Віктарам Бабарыкай на адкрыцці «Дзесяці стагоддзяў мастацтва», выклікалі працяглыя апладысменты.

26 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі прэзентаваны выставачны праект «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі», рэалізаваны дзякуючы ААТ «Белгазпрамбанк». Яго падтрымалі таксама ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» і Міністэрства культуры Беларусі, піша БелаПАН.

Гэты праект аб'яднаў людзей з рознымі поглядамі на жыццё, для таго каб яны паказалі лепшае, што ёсць у Беларусі. Такую заяву зрабіў на адкрыцці старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Менску.

«Дзевяць месяцаў таму мы прыйшлі ў Міністэрства культуры і папрасілі сабраць нараду з кіраўнікамі музеяў Беларусі, якім банк хацеў прапанаваць ідэю, - распавёў ён. - Мы сказалі ім: давайце павыхваляемся самі перад сабой і ўсім светам, што мы зрабілі за гэтыя дзесяць стагоддзяў. Я ніколі не думаў, што ў адным месцы з такім шчырым энтузіязмам і суперажываннем мы можам сабраць вось такую колькасць рознапланавых людзей, музеяў і экспанатаў».

Кіраўнік «Белгазпрамбанка» выказаў меркаванне, што прадметы, якія ўвайшлі ў экспазіцыю выставы, выклічуць «шмат цалкам справядлівай крытыкі», паколькі тысячагадовая гісторыя Беларусі знайшла адлюстраванне ў значна большай колькасці, чым выстаўленыя 500 экспанатаў.

Пры ўсім гэтым, адзначыў ён, банк знаходзіць гэты праект унікальным, і не толькі за яго мастацкую каштоўнасць. «Для нас унікальнасць гэтай выставы менавіта ў тым, што ў нас ёсць тое (культура Беларусі), дзеля чаго мы, грэбуючы нашымі адрозненнямі, аддамо ўсё самае лепшае, што ў нас ёсць. Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб'яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнай прыхільнасцю, узростам і адносінамі, да тых часоў была, ёсць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!» - заявіў Бабарыка. Гэтыя словы выклікалі працяглыя апладысменты.

Выстава будзе працаваць з 26 сакавіка па 10 ліпеня. У экспазіцыю ўвайшло каля 500 экспанатаў з калекцый прыкладна 30 музеяў краіны, а таксама прыватных калекцый. Музейныя прадметы, у ліку якіх жывапісныя палотны, скульптуры, кнігі і многае іншае, ахопліваюць тысячагадовую гісторыю беларускай зямлі да нашых дзён.

Жамчужынамі экспазіцыі сталі новыя набыцці «Белгазпрамбанка» - творы мастакоў з сусветнымі імёнамі, чыя творчасць да гэтага часу не была прадстаўленая на іх радзіме - у Беларусі. Гледачы ўпершыню ўбачаць кнігу Сімяона Полацкага «Жазло праўлення» 1667 года выдання, дзве карціны Марка Шагала і працу Хаіма Суціна, створаныя ў перыяд росквіту творчасці гэтых вялікіх мастакоў, «Партрэт Тамаша Зана» пэндзля выдатнага жывапісца эпохі рамантызму Валенція Ваньковіча.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках