25 красавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапаўцы прапаноўвалі спальваць затрыманых у Дзень Волі ў печах

47
Амапаўцы прапаноўвалі спальваць затрыманых у Дзень Волі ў печах

Затрыманыя падчас акцыі 25 сакавіка актывісты распавялі пра пагрозы з боку супрацоўнікаў АМАПа.

Пра гэта піша актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Дрозд у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Ён падзяліўся ўражаннямі ад працэсаў над затрыманымі, якія прайшлі ўчора.

«Суд над Максімам Вінярскім перасягнуў усе горшыя чаканні ад нашай судовай сістэмы. «Сведкі» ў пагонах хлусілі ўжо не раз, але ў гэты раз яны хлусілі так нахабна, так смешна, так непрадумана, што аўтар, які напісаў сцэнар затрымання і суда, калі б паставіў ён падобны спектакль на сцэне тэатра, быў бы асвістаны і закіданы яйкамі. Але ён нічым не рызыкуе, прысуд вядомы ўжо да суда, незалежна, ад таго наколькі смешна сыграюць свае ролі «сведкі», - піша Зміцер Дрозд.

Былы палітвязень прыводзіць падрабязнасці паказанняў супрацоўнікаў міліцыі.

«Па версіі «служыцеляў правапарадку» пасля акцыі, дзе можна было накрычацца ўдосталь, і ўсе, карыстаючыся рэдкай магчымасцю, сарвалі галасы, Максім Вінярскі застаўся не задаволены і працягваў крычаць у цёмным двары шматпад'езднага дома. Пры гэтым, па версіі «сведак», ён увайшоў у такі раж, што не адрэагаваў на шматразовыя просьбы амапаўцаў, якія «выпадкова» падышлі да яго ў гэтым цёмным месцы. Калі ж работнікі міліцыі ветліва папрасілі Макса праехаць з імі, ён... паслаў іх (атрад амапаўцаў) і аказаў супраціў. Тут, як кажуць, сачыце за дыкцыяй: Максім Вінярскі ў цёмным двары паслаў атрад амапаўцаў», - падкрэслівае ён.

Зміцер Дрозд напісаў пра тое, якія пагрозы прагучалі на адрас затрыманых. Пра іх у судзе таксама казаў і Максім Вінярскі.

«Пры гэтым самі «ветлівыя чалавечкі» ў аўтобусе казалі, што «такіх як вы (тыя, хто выйшаў на «Дзень Волі») трэба спальваць у печах, знішчаць, як шалёных сабак» і гэтак далей. Таму цалкам рытарычна прагучала ў будынку суда пытанне Максіма Вінярскага, зададзенае ілжэсведку: «Сумленне ёсць?» - піша ён.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках