25 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На бабруйскім заводзе галадаюць 12 рабочых

4
На бабруйскім заводзе галадаюць 12 рабочых

На заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў працягваецца трохдзённая папераджальная галадоўка.

Міхаіл Кавалькоў, старшыня пяршоўкі СПБ, галадае каля прахадной прадпрыемства. Начуе ён таксама тут - у салоне аўтамабіля.

- Сёння трэці дзень галадоўкі, пакуль стан майго здароўя нармальны, - распавёў Міхаіл Кавалькоў. - У першую ноч было прахалодна ў машыне, учора мне прынеслі цёплую коўдру, імкнуся піць пабольш вады.

Старшыня завадской суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага кажа, што сёння агульная колькасць галадоўнікаў стала больш, іх ужо 12 чалавек, піша ПЦ «Вясна».

- З першага дня са мной на працоўных месцах галадаюць «свабодаўцы» Сяргей Пічугоў, Ірына Коршунава, Генадзь Лабанаў, Аксана Кернажыцкая. Іх усіх выклікала начальства, пыталіся, ці сапраўды яны галадаюць. З учорашняга дня далучыліся Віктар Осіпаў, Аляксандр Бянасік. Таксама далучыліся два саябра СПБ, з якімі не працягнулі кантракты - Віталь Садоўскі і Аляксандр Нікітка. Сёння пачалі галадаць яшчэ тры чалавекі: Аляксандр Варонкін, Аляксандр Грамыка і Мікалай Жыбуль, - кажа Кавалькоў.

Міхаіл Кавалькоў паведаміў, што адміністрацыя ТДіА пакуль не зрабіла ніякіх крокаў насустрач, і не адрэагавала на галадоўку.

- Мне стала вядома, што ў завадскі аддзел ідэалогіі ўжо тэлефанавалі з Міністэрства прамысловасці, яны вельмі незадаволеныя тым, што адбываецца на прадпрыемстве. Але тым не менш, дыялог нам пакуль не прапаноўваюць, - адзначыў Міхаіл Кавалькоў.

Нагадаем, што прычынай галадоўкі работнікаў Бабруйскага завода стала дыскрымінацыя Свабоднага прафсаюза. Яшчэ ў студзені Міхаіл Кавалькоў запатрабаваў у адміністрацыі спыніць пераследы актывістаў і пачаць перамовы з прафсаюзнай пяршоўкай для выпрацоўкі і заключэння калектыўнай дамовы. Адміністрацыя завода адказала гатоўнасцю пачаць перамовы, але потым запатрабавала перарэгістрацыі ячэйкі СПБ у сувязі з рэарганізацыяй прадпрыемства з РУВП у ААТ. Па словах Кавалькова, пры гэтым кіраўніцтва завода адмовілася вылучыць пяршоўцы памяшканне для рэгістрацыі юрыдычнага адрасу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках