25 красавiка 2024, Чацвер, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Парубій: 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў гатовыя да ўварвання ва Украіну

49
Андрэй Парубій: 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў гатовыя да ўварвання ва Украіну

Украінскія ўлады чакаюць нападу з некалькіх бакоў, у тым ліку і з Беларусі.

Галоўная задача Расеі ў дачыненні да Украіны - сарваць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, рызыка ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыю мацерыковай Украіны на сёння даволі высокая. Пра гэта заяўляе сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.

«Яны (расейскія ўлады - рэд) працягваюць сваю тактыку па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, і на сёння іх галоўная задача - дэстабілізацыя і недапушчэнне правядзення прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня. І вакол гэтага сканцэнтраваныя іх планы», - адзначыў Парубій падчас вэб-канферэнцыі з кіраўніком Атлантычнай рады ЗША Дэйманам МакВілсанам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце РНБА Украіны.

Парубій падкрэсліў, што па наяўных дадзеных, можна сцвярджаць, што Крым павінен быў стаць толькі першым этапам па ўваходжанню на тэрыторыю Украіны.

«Наступным этапам павінны былі быць 8 паўднёва-усходніх абласцей Украіны, дзе планаваўся ідэнтычны крымскаму сцэнар захопу абласных дзяржаўных адміністрацый, дзяржаўных устаноў, абвяшчэнне так званых народных губернатараў, а затым зварот да Расеі з просьбай аб дапамозе. Гэты план Расеі меў і мае назву «Руская вясна», - сцвярджае Парубій.

Паводле яго слоў, расейскія войскі знаходзяцца не толькі ў Крыме, але і на паўночных і ўсходніх межах Украіны, а іх агульная колькасць у цяперашні час дасягае 100 тыс. вайскоўцаў.

«Амаль 100 тысяч войскаў знаходзіцца на межах Украіны ў розных падраздзяленнях ў напрамках Чарнігава, Харкава, Данецка. І гэтыя войскі знаходзяцца ў баявой гатоўнасці ўжо некалькі тыдняў», - адзначыў сакратар РНБА.

Парубій таксама адзначыў, што расейская стратэгія была разлічаная і на тое, што на ўсходзе і поўдні Украіны будуць з радасцю сустракаць войскі РФ, аднак добра падрыхтаваныя акцыі пратэсту не атрымалі масавай падтрымкі ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах.

«Па нашай інфармацыі, яны задзейнічаюць і наступны план, які мае больш палітычную і доўгатэрміновую стратэгію па зрыву ўкраінскіх выбараў. Але мы ўсведамляем, што кожную ноч, кожную гадзіну можа адбыцца атака на тэрыторыю мацерыковай Украіны. І мы да гэтага рыхтуемся. Наша генеральная стратэгія зараз - забяспечыць парадак на тэрытарыяльнай частцы Украіны, не дапусціць правакацый і падрыхтаваць правядзенне выбараў 25 траўня», - заявіў Парубій.

Нагадаем, учора амерыканская выведка паведаміла пра пагрозу ўварвання расейскіх войскаў не толькі ва Украіну, але і ў краіны Балтыі і Малдову.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках