25 красавiка 2024, Чацвер, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст салігорскага «Шахцёра»: Гатовы абараняць Украіну са зброяй у руках

7
Футбаліст салігорскага «Шахцёра»: Гатовы абараняць Украіну са зброяй у руках

Экс-капітан луганскай «Зары» Ілля Галюза, які зараз выступае за беларускі клуб, патлумачыў сваю грамадзянскую пазіцыю.

Пра гэта піша партал bigmir.net.

"Большасць з майго акружэння хочуць жыць ва Украіне, адзінай і незалежнай. І не дзяліць людзей на нашых і не нашых, сваіх і чужых. Мы ўсе ўкраінцы. Мая сям'я і родныя заўсёды мяне падтрымліваюць, нават калі нашыя меркаванні часам не супадаюць па нейкіх пытаннях. Гэта тычыцца і сяброў, з некаторымі з якіх мы спрачаемся, але не пераходзім мяжы, так як цэнім нашы стасункі. А вось у сацыяльных сетках прыйшлося адфрэндзіць некалькі чалавек, якія паводзілі сябе зусім неадэкватна.

Пяць гадоў я правёў у Таўрыі. Зараз ніхто не ведае як будзе развівацца сітуацыя. Я думаю, што чэмпіянат скончаць ва ўкраінскай Прэм'ер-лізе, а вось потым адны пытанні. Вядома хочацца, каб Таўрыя і Севастопаль засталіся ў чэмпіянаце краіны, але... Галоўнае, каб не здарылася так, што крымскія клубы будуць гуляць толькі толькі ў чэмпіянаце паўвострава, тады футбол тут памрэ надоўга.

Асабіста мне позву з ваенкамата пакуль не прыносілі. І ведаеце, я футбаліст, а не вайсковец. І павінен займацца сваёй справай на полі. Але цалкам дапускаю, што ў выпадку ўсеагульнай мабілізацыі, калі давядзецца абараняць сваю сям'ю і свабоду са зброяй у руках, то я зраблю гэта. Спадзяюся, да гэтага справа не дойдзе і ўсё вырашыцца мірным шляхам", - распавёў Ілля Галюза.

Адзначым, што 34-гадовы паўабаронца Ілля Галюза нарадзіўся ў Расеі, у горадзе Архангельску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках