29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Аўтагідраўзмацняльніка» працягваюць забастоўку

5
Рабочыя «Аўтагідраўзмацняльніка» працягваюць забастоўку

Кіраўніцтва завода плануе скарачэнне працоўных месцаў на 30%.

Нягледзячы на тое, што адміністрацыя прадпрыемства заявіла, што з работнікамі быў праведзены поўны разлік па запазычанасці па заработнай плаце, многія з завадчан грошай так і не атрымалі, піша сайт «Голая правда».

26 сакавіка адміністрацыя завода заявіла, што грошы на рахункі рабочых былі налічаныя ў 12 гадзін. Але на справе, грошы атрымалі не ўсе. Акрамя таго, начальнікам цэхаў прыйшло распараджэнне падрыхтаваць спісы рабочых, якія патрапяць пад скарачэнне. А гэта 30% завадчан, якія ў бліжэйшы час застануцца без працы.

Пры гэтым кіраўніцтва барысаўскага завода працягвае ўпарта паўтараць, што ніякіх праблем у іх няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках