19 красавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Бюро нацбяспекі Польшчы: РФ гатовая напасці на Украіну з Беларусі (Відэа)

56
Кіраўнік Бюро нацбяспекі Польшчы: РФ гатовая напасці на Украіну з Беларусі (Відэа)

Атака на Украіну можа пачацца на працягу сутак.

Выведка ЗША паведамляе, што Расея блізкая да ўварвання на ўсход Украіны. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (БНБ), генерал Станіслаў Казей (на фота справа) не адмаўляе, што Масква сапраўды гатовая да такіх дзеянняў.

- У ваенным сэнсе ўся махіна гатовая да гэтага, таму што на працягу доўгага часу дзесяткі тысяч расейскіх салдат знаходзяцца на мяжы і трэніруюцца без перапынку. Вучэнні ў дадзенай сітуацыі вельмі важныя, таму што з'яўляюцца нічым іншым, як падрыхтоўкай розных сцэнароў. А штабісты маюць на мапах розныя ўжо адпрацаваныя варыянты. Салдаты размятыя, а рухавікі ваеннай тэхнікі прагрэтыя. Адным словам - ваенная машына гатовая, і цяпер усё залежыць ад палітычнай волі, - адзначыў ён у адной з праграм на канале TVP.INFO (пераклад - charter97.org).

На думку кіраўніка БНБ, апошнія ваенныя вучэнні далі Расеі час на падрыхтоўку да нападу на ўсходнія вобласці Украіны, але гэта не азначае гатоўнасці заняць тэрыторыі ўсёй краіны.

- Калі б Расея хацела правесці кампанію супраць усёй Украіны, то, напэўна, прайшло занадта мала часу на падрыхтоўку. Тым не менш, мы павінны памятаць, што Украіна акружаная Расеяй, у тым ліку і з поўначы, таму што Расея разам з Беларуссю ўяўляюць з сябе адзіную стратэгічную прастору. І для яе няма ніякіх праблем, каб скарыстацца гэтым напрамкам. Тым больш, што ўкраінскія сілы згрупаваныя ва ўсходняй частцы. Таму для РФ атака на вялікую тэрыторыю Украіны магла б азначаць паветраныя, дыверсійныя і дэсантныя атакі без неабходнасці нападу сухапутнымі войскамі, - патлумачыў вайсковец.

Фота: Sławomir Kaminski/Agencja Gazeta

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках