23 красавiка 2024, aўторак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: НАТА павінна размясціць войскі ў Цэнтральнай Еўропе

20
Збігнеў Бжэзінскі: НАТА павінна размясціць войскі ў Цэнтральнай Еўропе

Амерыканскі палітолаг заклікае свет жорстка адрэагаваць на расейскую інтэрвенцыю ў Крым.

Каментуючы тэлеканалу CNN напад Расеі на Украіну, былы дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША заявіў:

«Па сутнасці Пуцін прэтэндуе на права ўмешвацца ў справы самой Украіны, умешвацца з прымяненнем ваеннай сілы.

Крымскі сцэнар можа апынуцца прэлюдыяй да таго, што ён збіраецца рабіць, а менавіта - справакаваць беспарадкі ў асобных усходніх рэгіёнах Украіны, заселеных рускамоўнымі ўкраінцамі, некаторыя з якіх добразычлівыя да Масквы, а пасля - увесці туды войскі.

І менавіта гэта, як мне здаецца, нам цяпер неабходна стрымаць, прадухіліць і спыніць.

Але ў той жа час у неафіцыйным парадку нам варта прама папярэдзіць Расею аб тым, якімі могуць быць негатыўныя наступствы таго, што па сутнасці з'яўляецца нападам Расеі на Украіну.

І наступствы гэтыя павінны быць вельмі сур'ёзнымі. У адваротным выпадку праз некалькі гадоў мы будзем шкадаваць пра тое, што не здолелі распачаць нейкія дзеянні, сапраўды гэтак жа, як мы шкадавалі аб сваёй бяздзейнасці пасля Мюнхена ў 1938 и1939 гадах. І мы ведаем, што пасля гэтага адбылося».

Збігнеў Бжэзінскі заявіў, што НАТА павінна мець планы па размяшчэнні войскаў у Цэнтральнай Еўропе, каб даць Расеі зразумець, што Захад у стане адказаць, калі вайна пашырыцца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках