18 красавiка 2024, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей пра дыялог з ЕЗ: Размова не павінна ісці аб вызваленні палітвязняў

34
Макей пра дыялог з ЕЗ: Размова не павінна ісці аб вызваленні палітвязняў

На думку кіраўніка МЗС Беларусі, "нельга ўпірацца толькі ў патрабаванні вызвалення пэўнай колькасці асоб".

"Мы гатовыя да адкрытага, раўнапраўнага дыялога з Еўрапейскім звязам. Мне здаецца, што нашы еўрапейскія партнёры паступова прыходзяць да разумення таго, што неабходна ўсё-такі супрацоўнічаць, весці дыялог адзін з адным, неабходна супрацоўнічаць у тых сферах, дзе гэта можна і выгадна і для Беларусі, і для Еўрапейскага звяза. У гэтым кантэксце мы вялі размовы і падчас майго візіту ў Латвію і Літву 27 лютага - 1 сакавіка. Казалі, у прыватнасці, пра ўдзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве", - сказаў Уладзімір Макей у праграме "Главный эфир" тэлеканала "Беларусь 1".

Ён падкрэсліў, што з улікам апошніх падзей ва Украіне гэтая ініцыятыва мае патрэбу ў перафарматызацыі. "Не трэба вылучаць адны і тыя ж патрабаванні да ўсіх краін-удзельніц "Усходняга партнёрства". Мы хочам мець добрыя адносіны з Еўрапейскім звязам, але ўзровень гэтых адносінаў павінен адрознівацца. Зыходзячы з гэтага, ЕЗ таксама павінен выбудоўваць свае адносіны, дыферэнцыравана падыходзіць да ўдзельнікаў ініцыятывы", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

"І нельга ўпірацца толькі ў патрабаванні вызвалення пэўнай колькасці асоб, якія панеслі канкрэтныя пакаранні за пэўныя крымінальныя дзеі. Гаворка павінна ісці зусім пра іншае. Гаворка павінна ісці пра доўгатэрміновую стратэгію выбудоўвання адносінаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам", - сказаў Уладзімір Макей.

"Еўропе важна мець Беларусь як суверэнную, незалежную, тэрытарыяльна цэласную дзяржаву, якая ўносіць свой уклад у забеспячэнне еўрапейскай стабільнасці і бяспекі. Беларусь павінна быць астраўком стабільнасці і бяспекі з пункту гледжання Еўропы. Давайце паставім гэтую мэту і будзем рухацца да гэтай мэты", - падкрэсліў міністр.

"Мы знаходзімся геаграфічна ў Еўропе. Але мы павінны прысутнічаць у Еўропе не толькі геаграфічна, але і палітычна, і гандлёва-эканамічна. Еўрапейскі звяз для нас другі пасля Расеі гандлёва-эканамічны партнёр", - сказаў Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках