26 красавiка 2024, Пятніца, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Кісялёў: Мне сорамна быць расейскім грамадзянінам

42
Журналіст Кісялёў: Мне сорамна быць расейскім грамадзянінам

Былы дырэктар НТВ Яўген Кісялёў не хоча быць датычным да агрэсіі супраць Украіны.

Вядомы расейскі журналіст, экс-дырэктар тэлекампаніі НТВ і галоўны рэдактар «Московских новостей» Яўген Кісялёў, які працуе ў Кіеве, у эфіры «Радио Свобода» распавёў пра сваё стаўленне да расейскага грамадзянства і пра метады расейскай тэлевізійнай прапаганды, якія, на ягодумку , падобныя з метадамі нацыста Гебельса.

Чалавека, які глядзіць толькі перадачы расейскага тэлебачання, і асабліва - калі гэты чалавек цалкам верыць у тое, што кажуць расейскія СМІ, - Кісялёў параўноўвае з пацыентам псіхічнай лякарні. Таму што ўсё, што адбывалася на дзяржаўных каналах РФ, ён называе «прапагандысцкім шаленствам».

Кісялёў выказаў здагадку, што ўварванне Расеі ва Украіну ўсё ж такі магчыма. На яго думку, усе прыкметы гэтага ў наяўнасці: апроч іншага, з'яўленне спецыяльных машын з магутнымі гучнагаварыцелямі, разгортванне ваенных палявых шпіталяў, палявых радыёстанцый. І асабліва яго насцярожваюць гучныя заявы Масквы аб тым, што, маўляў, яна не рыхтуе ніякага ўварвання. Бо менавіта так і было з Крымам, падкрэслівае Кісялёў, і ўсе мы цяпер бачым, чым гэта скончылася.

Яўгену Кісялёву сорамна быць расейскім грамадзянінам. Кісялёў прызнаўся, што жыве ва Украіне шмат гадоў і што краіна стала для яго другой радзімай.

«І мне цяпер сорамна быць расейскім грамадзянінам. Таму што я не хачу быць датычным да дзяржавы, якая здзяйсняе супраць Украіны агрэсію», - рэзюмаваў ён.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках