18 красавiка 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Пуцін працягваюць падрыхтоўку да ўварвання ва Украіну

56
Лукашэнка і Пуцін працягваюць падрыхтоўку да ўварвання ва Украіну

Беларускія вайскоўцы на працягу апошніх двух тыдняў удзельнічаюць у планаванні нападу.

Вядомы ўкраінскі ваенны эксперт Аляксей Арастовіч перакананы, што нягледзячы на запэўніванні расейскага боку, падрыхтоўка да ўварвання ва ўсходнія і паўночныя раёны краіны працягваецца. Паводле яго слоў, Беларусь бярэ ў ёй актыўны ўдзел.

Пра гэта эксперт заявіў у інтэрв'ю праграме «Країна online».

«Ёсць дадзеныя, што спачатку Лукашэнка ўпіраўся, але вось ужо два тыдні беларускія вайскоўцы бяруць вельмі актыўны ўдзел ў планаванні сумеснага нападу з Расеяй на Украіну. І гэта натуральна. Я б на месцы беларусаў і расейцаў адразу заходзіў на Роўна, адсякаў б заходнія вобласці ад магчымай дапамогі з боку Захаду. То бок, гэта можна зрабіць толькі з дапамогай Беларусі», - сказаў Аляксей Арастовіч.

Эксперт пацвердзіў існаванне некалькіх сцэнароў захопу Украіны. У якасці галоўных мэтаў ён назваў Кіеў, як сталіцу краіны, і Адэсу , як галоўную ваенна-марскую базу пасля страты Крыма.

Адзначым, што ўкраінскія ўлады і эксперты паведамілі, што Расея ўжо пачала адвод войскаў з мяжы, скараціўшы іх да 10 тысяч чалавек. На мінулым тыдні колькасць вайскоўцаў РФ у прымежных раёнах ацэньвалася ад 40 да 100 тысяч. Аднак, пры гэтым, эксперты не выключаюць, што адвод войскаў - не больш, чым манеўры з мэтай перагрупоўкі арміі і ўсыплення пільнасці.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках