20 красавiка 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька выйшаў на свабоду

4
Анатоль Лябедзька выйшаў на свабоду

31 сакавіка скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

Арышт палітык адбываў у турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску - пасля вызвалення яго сустракалі каля 20 чалавек, сярод якіх былі яго сябры, аднапартыйцы і журналісты. Лябедзька падкрэсліў, што дэмакратычным сілам трэба навязаць уладам свой сцэнар дзеянняў, перадае БелаПАН.

17 сакавіка лідара АГП абвінавацілі ў дробным хуліганстве і парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і прысудзілі да 15 сутак арышту. Хоць, па словах Лябедзькі, ён удзельнічаў у афіцыйна дазволеным перадвыбарным пікеце кандыдата ў «дэпутаты» мясцовых саветаў ад АГП Антона Жалко, які за тры дні да пікету падаў заяву ў выбарчую камісію Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках