28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыні «Беллегпрама» прад'яўленае абвінавачванне

8
Старшыні «Беллегпрама» прад'яўленае абвінавачванне

Следчыя прад'явілі абвінавачванне старшыні канцэрна «Беллегпрам», ён заключаны пад варту.

«Старшыні канцэрна «Беллегпрам» прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дырэктар ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» застаецца ў статусе падазраванай», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

«Да абодвух службовых асобаў прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - удакладнілі ў СК.

«Следчым камітэтам Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб фактах атрымання хабару службовымі асобамі канцэрна «Беллегпрам», - адзначылі ў СК.

Там праінфармавалі, што «падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы, якія паступілі з міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Праверку праводзіла ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама».

«Устаноўлена, што старшыня канцэрна і дырэктар ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» на сістэматычнай аснове атрымлівалі грашовыя ўзнагароды ад прадстаўнікоў шэрагу суб'ектаў гаспадарання за вырашэнне пытанняў аб пастаўках абсталявання ў рамках праводзімай мадэрнізацыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру «Беллегпрама», - паведамілі ў Следчым камітэце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках