23 красавiка 2024, aўторак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі рарытэтны Citroen 7C за амаль $100 тысяч

13

Таксама канфіскаваны аўтамабіль Infinity FX35 за $25 500.

Супрацоўнікамі Менскай рэгіянальнай мытні былі ўстаноўленыя факты невываза з тэрыторыі Мытнага саюза транспартных сродкаў Citroen 7C (1936 года выпуску) і Infinity FX35 (2004 года выпуску), паведамляе прэс-служба ведамства. Паводле яе інфармацыі, аўтамабілі не былі вывезеныя да заканчэння ўстаноўленага тэрміну часовага ўвозу і цяпер падлягаюць канфіскацыі, піша onliner.by.

«Пачаты адміністрацыйны працэс па частцы 2 артыкула 14.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, - гаворыцца ў паведамленні. - А менавіта «перадача права карыстання і (або) распараджэння ўвезенымі на мытную тэрыторыю МС транспартнымі сродкамі для асабістага карыстання, зарэгістраванымі на тэрыторыі замежнай дзяржавы, iншым асобам у парушэнне ўстаноўленага парадку, а роўна нявываз з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза такіх транспартных сродкаў да заканчэння ўстаноўленага тэрмiну часовага ўвозу».

Фота: mrt.customs.gov.by

Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю транспартнага сродку. Аўтамабілі папярэднім ацэначным коштам 970 мільёнаў рублёў (прыкладна $99 000) і 250 мільёнаў рублёў (каля $25 500) адпаведна канфіскаваныя. Матэрыялы праверак перададзеныя ў суд для прыняцця рашэння.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках