25 красавiка 2024, Чацвер, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіч пра Чуркіна: «Гэта непісьменнасць і злосць»

25
Шушкевіч пра Чуркіна: «Гэта непісьменнасць і злосць»

Прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін назваў першага кіраўніка Беларусі «ідэолагам украінскіх нацыяналістаў».

Выступаючы ў ходзе пасяджэння Рады бяспекі ААН, Чуркін пераблытаў прозвішчы «Шухевіч» і «Шушкевіч», перадае «Радыё Свабода».

У інтэрпрэтацыі расейскага амбасадара «бясчынствы» на захадзе і ў цэнтры Украіны з'яўляюцца справай рук паслядоўнікаў «Бяндэры і Шушкевіча», якія падчас Другой сусветнай вайны «пад гітлераўскімі сцягамі» змагаліся «супраць Савецкага Саюза і антыгітлераўскай кааліцыі».

«Вось гэта іх ідэолагі», - адзначыў Чуркін.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч першым даведаўся пра гэты выпадак ад журналістаў.

«Што вы кажаце? Ну, гэта выдатна! Я думаю, што гэта дэманструе так бы мовіць «адукаванасць» і яго злосць. Не магу гэта каментаваць.

Я здзіўляюся, чаму такі недалёкі Януковіч. Ён жа мог абвясціць датэрміновыя парламенцкія выбары і застаўся б прэзідэнтам. Але відавочна, што на яго быў магутны ціск, каб сітуацыя стала такой і давяла б да расейскага ўмяшання. Магу толькі здагадвацца, што адбываецца. Не мог ён быць такім дурнем, калі бачыў, што ўсё абвальваецца. Гэта расейскі сцэнар, які з рознымі збоямі рэалізуецца. Дай Бог, каб знайшліся сілы, якія абмежавалі б гэта хамскае ўварванне.

Беларусь нічога добрага не чакае. У Беларусі дыктатар, які гэтак жа падначальны Расеі. Ён знікне ў той момант, калі Расея перастане яго падтрымліваць. Пры такім глупстве, якое мы дэманструем усяму свету, такі рэжым існаваць не можа без падтрымкі. Гэта нейкае казачнае каралеўства. Толькі Расея ўтрымлівае нашага дыктатара», - сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках