24 красавiка 2024, Серада, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Алесін: Для ўводу расейскіх войскаў у Беларусь нават дазволу не трэба

7
Аляксандр Алесін: Для ўводу расейскіх войскаў у Беларусь нават дазволу не трэба

Мала таго, беларусы, згодна з падпісанымі дамовамі, абавязаныя ўтрымліваць войскі суседняй краіны.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Комсомольской правде» ваенны эксперт Аляксандр Алесін.

«Ёсць нарматыўныя акты, якія авансам вызначаюць статус расейскіх вайскоўцаў на нашай тэрыторыі. Ніякіх асаблівых дазволаў не трэба. Ёсць загадзя дасягнутыя дамоўленасці, у якіх усе апісана: як яны прыбываюць, які ў іх статус. Гэта «саюзныя войскі» - мы абавязаныя іх забяспечваць і размяшчаць. Гэта вельмі цесная ступень узаемадзеяння. У нас ёсць агульныя вайсковыя аб'яднанні, адзіная сістэма СПА і групоўка сухапутных войскаў. Яны могуць дзейнічаць на тэрыторыі саюзных дзяржаў - Расеі і Беларусі. Калі на Расею нападуць, мы абавязаныя абараняць яе тэрыторыю. Калі на нас нападуць, то Расея абавязаная нас ахоўваць. Гэта ніяк не тычыцца трэціх краін. Гэта выключна абарончае пагадненне», - сказаў Аляксандр Алесін.

Нагадаем, расейскія акупацыйныя войскі ўжо тыдзень знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Яны занялі шэраг адміністрацыйных і ваенных аб'ектаў у Крыме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках