23 красавiка 2024, aўторак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Ежаль: У Беларусі няма бежанцаў з Украіны

10
Міхаіл Ежаль: У Беларусі няма бежанцаў з Украіны

Ні адзін грамадзянін Украіны не ўцёк у Беларусь у сувязі з апошнімі падзеямі ў Крыме.

Пра гэта заявіў журналістам у сераду ў Менску амбасадар гэтай краіны Міхаіл Ежаль, перадае "Інтэрфакс".

"Ніводнага. Ніхто не звяртаўся да мяне з просьбай у працаўладкаванні, - сказаў ён, адказваючы на пытанне аб наяўнасці бежанцаў у Беларусь у сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне. - Можна розныя міфы на гэтай глебе распаўсюджваць".

Дыпламат абвергнуў паведамленні аб масавым патоку бежанцаў з Украіны ў суседнія краіны.

"Я не ведаю, адкуль узялася лічба 143 тысяч", - сказаў амбасадар, каментуючы дадзеныя расейскага боку аб украінскіх бежанцах.

Рашэнне Газпрама павысіць кошты на газ для Украіны Міхаіл Ежаль назваў шантажом.

"Кошт на газ - гэта асноўная лічба, якая закладваецца ў бюджэт. Нельга шантажаваць гэтым, - заявіў ён. - Кошты паніжаюць, потым павышаюць. Гэта ж краіна".

Што да ўкраінскага доўгу за расейскі газ, дыпламат адзначыў: "Не можам сёння аддаць - аддамо заўтра. Не можам заўтра - аддамо паслязаўтра". Пры гэтым ён падкрэсліў: "На міждзяржаўным узроўні трэба рабіць усё магчымае, каб прыцягваць адзін аднаго, а не адштурхоўваць".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках