25 красавiка 2024, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Іспаніі: ЕЗ можа спыніць выдачу віз расейцам

48
МЗС Іспаніі: ЕЗ можа спыніць выдачу віз расейцам

Мадрыд не выключае магчымасці прымянення санкцый супраць Расеі ў выпадку эскалацыі напружанасці ва Украіне.

У прыватнасці, ЕЗ можа часова спыніць выдачу віз для расейскіх грамадзян. Пра гэта сказаў кіраўнік МЗС Іспаніі Хасэ Мануэль Гарсія Маргальё ў сераду, 5 сакавіка, на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з расейскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.

«Іспанія - сябра ЕЗ, мы прысутнічалі на Радзе кіраўнікоў МЗС ЕЗ, дзе казалі аб спыненні падрыхтоўкі да саміту G8. Мы з нашымі еўрапейскімі партнёрамі згодныя. ЕЗ, у выпадку калі будзе ўсплёск сілы, можа спыніць часова выдачу віз, а таксама можа распачаць пэўныя санкцыйныя меры. Іспанія зацвердзіла гэта ў рэзалюцыі, і па гэтых пытаннях яна, безумоўна, нясе абавязацельствы», - перадае словы кіраўніка МЗС Іспаніі інфармагенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Пры гэтым іспанскі дыпламат адзначыў, што Еўрапейскі Звяз аддае перавагу, каб сітуацыя ў Крыме перайшла ў нармальнае рэчышча.

«Але мы жадаем, каб сітуацыя перайшла ў нармальнае рэчышча, каб не было ніякай эскалацыі магчымага гвалту і каб давер паміж двума бакамі - Расеяй і Еўразвязам аднавіўся, каб мы прасоўваліся па пытаннях віз, каб мы працягвалі абмяркоўваць пытанні перамоваў, якія павінны прынесці карысць усім», - падкрэсліў ён.

Раней паведамлялася пра тое, што канцлер Германіі Ангела Меркель прапанавала прэзідэнту РФ у тэлефоннай размове накіраваць на Украіну «місію па ўстанаўленні фактаў». Напярэдадні Уладзімір Пуцін паведаміў журналістам, што даручыў міністру замежных спраў прапрацаваць гэтае пытанне з замежнымі партнёрамі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках