29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Указ Лукашэнкі пазбавіць працы дзесяткі тысяч прадпрымальнікаў

67
Указ Лукашэнкі пазбавіць працы дзесяткі тысяч прадпрымальнікаў

ІП спрабуюць растлумачыць уладам, што набыццё дакументаў на тавар, набыты ў Расеі, - з вобласці фантастыкі.

Па гэтай простай прычыне праект указа прэзідэнта «Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» робіць немагчымай працу дзесяткаў тысяч «іпэшнікаў». Так пракаментаваў БелаПАН дакумент старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Па новым указе ІП абавязаныя забяспечыць наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавараў на тэрыторыі Мытнага саюза. Яны б і рады, але забяспечыць наяўнасць суправаджальных дакументаў ІП сёння нерэальна. «Прадпрымальнікі самазанятыя, яны купляюць параўнальна невялікія партыі тавару на аптовых рынках у Расеі, там на тавары суправаджальных дакументаў ніхто не падае. Гэта ўжо было даказана, у тым ліку і прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, якія ездзілі на аптовыя рынкі ў Маскву», - адзначыў Шумчанка.

Такім чынам, дадаў ён, у выпадку прыняцця праекта ўказа ў падрыхтаваным выглядзе дзейнасць дзесяткаў тысяч прадпрымальнікаў будзе немагчымай. Указамі прэзідэнта Беларусі работа маскоўскіх рынкаў не рэгулюецца.

«Мы заклікаем падоўжыць тэрміны абмеркавання норм указа і ўключыць у працоўную групу, якая займаецца гэтым дакументам, асоб, якія сапраўды прадстаўляюць інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў», - сказаў лідар «Перспектывы».

Нагадаем, у лютым Лукашэнка правёў нараду па пытаннях рэалізацыі тавараў ІП. Па выніках ураду было даручана на працягу месяца ў цесным кантакце з прадпрымальнікамі дапрацаваць праект адпаведнага ўказа.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках