19 красавiка 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсак НАТА: Украіна можа стаць сябрам альянсу

26
Генсак НАТА: Украіна можа стаць сябрам альянсу

Для пачатку рашэнне аб удзеле ў арганізацыі павінны прыняць самі ўкраінцы.

НАТА пацвярджае права Украіны на сяброўства ў арганізацыі, калі Украіна будзе адпавядаць патрабаванням Альянсу і далучэння да арганізацыі захочуць самі ўкраінцы, паведамілі ў прэс-службе НАТА.

У сераду днём у Вярхоўнай Радзе Украіны быў унесены законапраект у падтрымку ўступлення Украіны ў НАТА. Праектам закона прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у законы Украіны «Аб асновах нацыянальнай бяспекі Украіны» і «Аб прынцыпах унутранай і знешняй палітыкі», згодна з якімі на заканадаўчым узроўні замацоўваецца еўраатлантычная інтэграцыя і ўступленне ў НАТА, піша «Корреспондент».

«Гэта ўкраінцы павінны прыняць рашэнне аб сваіх будучых адносінах з НАТА. Як вы памятаеце, НАТА прыняло рашэнне яшчэ ў 2008 годзе на саміце НАТА ў Бухарэсце, што Украіна, і дарэчы таксама Грузія, стануць сябрамі НАТА, калі, вядома, яны гэтага захочуць і пры ўмове, што яны будуць адпавядаць неабходным крытэрам. Гэта рашэнне застаецца ў сіле», - цытуе прэс-служба генеральнага сакратара НАТА Андэрса Фог Расмусэна пасля пасяджэння савета Расея - НАТА ў Брусэлі, які адбыўся ў сераду.

Генеральны сакратар адзначыў, што ў той жа час Украіна вырашыла прытрымлівацца пазаблокавай палітыкі і НАТА паважае гэтае рашэнне.

«Мы поўнасцю паважаем гэта. Мы выдатна супрацоўнічаем з Украінай у рамках камісіі Украіна-НАТА. Мы гатовыя працягваць і пашыраць далей гэта партнёрства. І гэта ўкраінцы павінны прыняць рашэнне, ці жадаюць яны і далей развіваць гэта партнёрства», - перадае прэс-служба словы Расмусэна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках