23 красавiка 2024, aўторак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыяльная сетка «Вконтакте» забараніла дастасаванне да Дня Волі

37
Сацыяльная сетка «Вконтакте» забараніла дастасаванне да Дня Волі

Расейская сацыяльная сетка ўбачыла ў беларускім нацыянальным гербе «сімвалы экстрэмізму».

Папулярная сацыяльная сетка «Вконтакте» заблакавала дастасаванне, распрацаванае беларускім патрыётам Канстанцінам Новікавым спецыяльна да Дня Волі. Мэтай дадзенай інтэрнэт-праграмы было «сабраць» «Вконтакте» не менш 10.000 беларусаў для святкавання Дня Волі 25 сакавіка, а гэтак жа аператыўна інфармаваць патэнцыйных удзельнікаў аб усіх падзеях, звязаных са святочнай датай па ўсёй краіне, піша ПЦ «Вясна».

Пасля распрацоўкі праграмы, яна была адпраўленая на мадэрацыю адміністрацыі сацыяльнай сеткі, для таго, каб уключыць яе ў агульны каталог дастасаванняў. Аднак распрацоўшчык атрымаў нечаканы адказ: «Вам адмоўлена ў размяшчэнні Дастасавання ў сувязі з парушэннем заканадаўства КоАП РФ арт. 20.3. (Прапаганда і публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі альбо публічнае дэманстраванне атрыбутыкі або сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый)». У чым экстрэмізм дастасавання, мадэратары адказваць не сталі, спаслаўшыся на свае ж правілы.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках