20 красавiка 2024, Субота, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі банк ВТБ павялічыў статутны капітал

2
Беларускі банк ВТБ павялічыў статутны капітал

Банк ВТБ у поўным аб'ёме выкупіў дадатковую эмісію акцый ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь) на суму 37 млн даляраў ЗША.

У выніку статутны капітал беларускага даччынага банка дасягнуў 45,6 млн у даляравым эквіваленце. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе банка.

Павышэнне ўзроўню капіталізацыі дасць магчымасць узмацніць пазіцыі банка на мясцовым рынку як у рознічным, так і ў карпаратыўна-інвестыцыйным сегментах.

«ВТБ (Беларусь) стабільна развіваецца ў фармаце ўніверсальнага банка. Да 1 студзеня 2014 года актывы банка па нацыянальных стандартах дасягнулі 959 млн у даляравым эквіваленце, што на 20% больш, чым па выніках 2012 года. Партфель крэдытаў фізічным асобам вырас на 14%, а карпаратыўны партфель - на 36,5%. Павелічэнне статутнага капіталу дае ВТБ у Беларусі дадатковыя магчымасці для росту і развіцця новых кірункаў бізнесу», - заявіў старэйшы віцэ-прэзідэнт, кіраўнік дэпартамента даччыных кампаній банка ВТБ Міхаіл Якунін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках