16 красавiка 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарэлка ў Беларусі падаражэла

49
Гарэлка ў Беларусі падаражэла

Гарэлка будзе каштаваць у крамах не менш 45 тысяч рублёў.

Мінэканомікі вырашыла павялічыць гранічныя мінімальныя кошты на моцны алкаголь, піша БелаПАН.

Мінімальны адпускны кошт на алкагольную прадукцыю крэпасцю 40% павялічаны на 7 тысяч рублёў, - да 37 тысяч за паўлітра. Вытворцы не змогуць адпускаць алкаголь ніжэй гэтага кошту.

У крамах жа моцны алкаголь будзе прадавацца не танней 45 тысяч за паўлітра. Новы мінімальны раздробны кошт будзе вышэй, чым раней, на 7 тысяч рублёў (на 18,4%).

На 20 тысяч (37%) у Беларусі вырас лімітавы мінімальны адпускны кошт на імпартныя алкагольныя напоі крэпасцю 40% - да 74 тысяч за 0,5 літра.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках