19 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч з інфарктам у маскоўскай лякарні

115
Януковіч з інфарктам у маскоўскай лякарні

Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Як адзначае газета «Московский комсомолец», спасылаючыся на сваю крыніцу, Януковіч у цяжкім стане шпіталізаваны ў адну з медыцынскіх устаноў Масквы.

Па дадзеных газеты, экс-прэзідэнта Украіны шпіталізавалі з падазрэннем на інфаркт.

«Стан яго здароўя ацэньваецца як «цяжкі». Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль няма», - паведамляе выданне.

Як паведамлялася раней, журналісты пачалі шукаць доказы таго, ці жывы яшчэ Віктар Януковіч, паколькі крыніцы інфармагенцтва УНІАН паведамляюць, што экс-прэзідэнта Украіны ўжо няма сярод жывых.

Як вядома, у апошні раз Януковіча жывога бачылі 28 лютага 2014 года падчас яго прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне ў выставачным цэнтры «Верталэкспа».

Пасля гэтага яго аднапартыйцы і людзі з яго атачэння ва Украіне не пацвярджалі, што ён выходзіў на сувязь. А чуткі пра смерць Януковіча ў апошні час з'яўляліся не менш 3 раз і актыўна распаўсюджваліся ў інтэрнэце.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках