25 красавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Нафтане» пачалося схаванае скарачэнне

20
На «Нафтане» пачалося схаванае скарачэнне

Цэхі «Нафтана» выводзяць у асобнае ўнітарнае прадпрыемства.

У Беларускім Незалежным прафсаюзе (БНП) гэта расцэньваюць як схаванае скарачэнне.

Як паведаміла газета «Вестник Нафтана», доля першых выведзеных у асобнае ўнітарнае прадпрыемства зусім хутка напаткае цэхі 17 і 018. Рабочыя рамонтных прафесій выводзяцца са штата асноўных цэхаў і пераводзяцца на баланс новага цэха. Пакуль яны застаюцца ў структуры завода.

Сітуацыю praca-by.info пракаментаваў старшыня першаснай арганізацыі БНП работнікаў ААТ «Нафтан» Іван Святоха. На яго думку, для рабочых змены нічога добрага не нясуць.

- Людзі выйдуць у асобнае структурнае падраздзяленне і не будуць лічыцца на заводзе. Для рабочых гэта, вядома, дрэнна. Па-першае, яны губляюць цяперашнюю зарплату. Па-другое, губляюць сацпакет. І па-трэцяе, невядома як будзе ў іх там праца, яны ж стануць асобным прадпрыемствам - нойме завод іх ці каго іншага? Можна сказаць, што гэта схаванае скарачэнне, - адзначыў прафсаюзны лідар.

Іван Святоха пакуль не гатовы ацаніць перспектывы БНП на новым унітарным прадпрыемстве:

- Пра перспектывы нашага прафсаюза там пакуль казаць цяжка. У цэхах у нас людзей не шмат. Незразумела, як гэта вылучэнне ў асобнае прадпрыемства будзе ў выніку выглядаць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках