29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянец ў другі раз прылюдна разбіў свой BMW М6 (Відэа)

13

У верасні мінулага года італьянскі бізнесмен Пармасяні Хадзі разбіў свой BMW M6 каля ўваходу на Франкфурцкі аўтасалон з-за незадаволенасці сэрвісам.

Учора ён паўтарыў гэтую акцыю каля паркоўкі Жэнеўскага аўтасалона, паведамляе onliner.by co спасылкай на Autoevolution.

Мяркуючы па ўсім, гэта той жа М6, толькі пасля рамонту. Купэ было набыта ў 2008 годзе новым у салоне. Неўзабаве італьянец паскардзіўся дылеру на празмерную вібрацыю, стук пры пераключэнні перадач і дадатковы шум з маторнага адсека. На сэрвісе BMW ліквідаваць праблемы не змаглі, і мужчына накіраваў скаргу ў штаб-кватэру BMW у Мюнхене. Там італьянцу параілі вырашаць праблему з мясцовым аўтацэнтрам.

У верасні Пармасяні Хадзі паабяцаў адрамантаваць гэты BMW M6 і зноў разбіць яго, калі акцыя ў Франкфурце не дапаможа знайсці кампраміс у вырашэнні праблемы. Верагодна, праблему не вырашылі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках