23 красавiка 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аўтамабільны Робін Гуд» з-пад Гародні раздаваў выкрадзеныя эмблемы дзецям

1
«Аўтамабільны Робін Гуд» з-пад Гародні раздаваў выкрадзеныя эмблемы дзецям

Праз паўтара года ў Гародні раскрытая серыя крадзяжоў аўтамабільных лагатыпаў з іншамарак мясцовых жыхароў.

Як паведамляе «Гарадзенская праўда», у ліпені 2012 года адразу дзесяць аўтаўладальнікаў звярнуліся ў міліцыю з заявамі аб знікненні фірменных лагатыпаў з іх іншамарак, прыпаркаваных ля жылых дамоў на вуліцы Болдзіна.

Пры аглядзе месца здарэння эксперт выявіў след пальца рукі на багажніку аднаго з аўто, а таксама запечаную кроў. Высветліць, хто іх пакінуў, тады следству не ўдалося. Не далі выніку і іншыя меры, прынятыя для ўстанаўлення падазраванага, і расследаванне па крымінальнай справе было прыпынена.

Вынік прыйшоў у лютым гэтага года. Падчас расследавання крымінальнай справы ў адным з раёнаў вобласці ў поле зроку праваахоўнікаў трапіў 24-гадовы мужчына. У яго «адкаталі» пальцы і высветлілі, што да злачынства ён дачынення не мае. Аднак толькі да таго, у здзяйсненні якога ён зараз падазраецца. Затое высветлілася, што ягоны адбітак апынуўся ідэнтычным пакінутаму на багажніку іншамаркі пры зрыве згаданых лагатыпаў. Тое ж казала і экспертыза крыві.

Збянтэжаны неабвержнымі доказамі падазраваны заявіў, што злачынства двухгадовай даўнасці сапраўды на яго сумленні. Пражываючы ў горадзе над Нёманам у сваячкі, ён неяк моцна напіўся. Калі ішоў па вуліцы, на п'яную галаву прыйшла бязглуздая думка сарваць лагатыпы з іншамарак. Калупаючы з дапамогай нажа адзін з лагатыпаў, прымудрыўся парэзаць руку, пакінуў крывавыя плямы на багажніку. Знятыя лагатыпы пасля адвёз у раён да радні і аддаў забаўляцца дзецям.

Мужчына, які прызнаў сябе вінаватым у зробленым, абавязаўся пакрыць прычыненую шкоду, у тым ліку тым аўтаўладальнікам, у якіх ён не толькі садраў лагатыпы, але і адначасна падрапаў нажом іншамаркі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках