20 красавiка 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму амбасадару паказалі ў Брусэлі на дзверы

30
Беларускаму амбасадару паказалі ў Брусэлі на дзверы

У Бруселі праходзіць пасяджэнне Еўранэста, на якім разглядаецца сітуацыя ў Беларусі.

У дыскусіі бяруць удзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі, быў таксама запрошаны і міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Аднак на пасяджэнне міністр не прыбыў, а даслаў замест сябе амбасадара, паведамляе прэс-служба АГП.

«Мы не запрашалі амбасадара, - заўважыў старшыня пасяджэння Яцэк Сарыюш-Вольскі. - Таму яму і было адмоўлена ў магчымасці ўдзельнічаць у сённяшняй дыскусіі».

Польскі парламентар адзначыў: «Еўрапейскі парламент не прызнае легітымнасць беларускай «палаты прадстаўнікоў». І гэта наша прынцыповая пазіцыя».

На яго думку, сёння «будучыня Усходняга Партнёрства пад вялікім пытаннем. Мае месца расейскае ваеннае вета на гэты праект».

Лідар АГП Анатоль Лябедзька, які бярэ ўдзел у пасяджэнні Еўранэста, так пракаментаваў дыскусію: «Калі няма абыякавасці, то дыскусія заўсёды напоўненая і эмоцыямі, і сэнсам, і самае галоўнае - пошукам рашэнняў. Я стараюся пераканаць Еўрапейскі Парламент, Еўрапейскі Звяз, што нельга сёння падзяляць Украіну і Беларусь. Тут патрэбная адна агульная стратэгія. Акрамя таго, неабходнае разуменне, што без сумленных, свабодных выбараў перамены ў Беларусі немагчымыя. І трэцяя тэма, актуальная на дадзены момант, - кампанія «Сумленная гульня - Fair play - 2014». Гэта кампанія салідарнасці з палітвязнямі, кампанія ціску на беларускія ўлады напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, у якой міжнародны складнік мае вельмі важнае значэнне».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках