26 красавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Расея - вораг Беларусі нумар адзін

60
Вацлаў Арэшка: Расея - вораг Беларусі нумар адзін

У беларусаў, як і ва ўкраінцаў, ёсць магчымасць супрацьстаяць агрэсіі Крамля.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў беларускі культуролаг і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка. Такім чынам ён пракаментаваў апошнія падзеі на расейска-украінскай мяжы і заявы экспертаў аб магчымых пагрозах для нашай краіны.

«Расея заўсёды ўяўляла небяспеку для незалежнасці Беларусі. Сёння гэта пагроза нумар адзін. У бліжэйшы час, я думаю анэксіі ні тэрыторыі Беларусі, ні тэрыторыі Украіны не будзе, таму што Масква пачынае вычэрпваць свае фізічныя і эканамічныя магчымасці для гэтага. Але яна працягне ціск. У першую чаргу, ціск эканамічны і культурны. Для Беларусі можа скласціся вельмі небяспечная і складаная сітуацыя, таму што мы цалкам знаходзімся ў інфармацыйнай і культурнай залежнасці ад Расеі. Гэта дае падставу для любога ўмяшання ў нашы палітычныя справы, у любую сферу нашага жыцця», - кажа ён.

Вацлаў Арэшка ўпэўнены, што механізм супрацьстаяння такому ціску ёсць.

«У першую чаргу для гэтага неабходнае зараз адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальнай ідэалогіі. Мы пачалі губляць гэта ўсё, пачалі размазваць важныя каштоўнасці ў псеўдадэмакратычных фармулёўках і лозунгах. Беларуская мова перастае быць мовай Беларусі, мовай апазіцыі, мовай патрыётаў. Інтарэсы нашай краіны пры гэтым губляюцца ў еўрапейскіх схемах і гульнях. Думаю, што цяпер у Беларусі неабходнае адраджэнне здаровага нацыяналізму. Неабходна аб'ядноўваць тыя палітычныя сілы, якія не падлашчваюцца з рэжымам і не разважаюць пра нейкія нібыта магчымыя змены ў ім. Лукашэнка не можа быць гарантам незалежнасці Беларусі. Ніякіх магчымасцяў абараніць суверэнітэт пры такім рэжыме няма і не будзе. Тыя, хто выступае за незалежнасць і за бескампрамісную барацьбу з уладамі, цяпер павінны аб'яднаць свае намаганні», - лічыць Вацлаў Арэшка.

Ён падкрэсліў, што беларускую апазіцыю ў сувязі з апошнімі падзеямі чакаюць сур'ёзныя змены.

«Старая тытульная партыйная апазіцыя, якая шмат гадоў імітуе дзейнасць, прымае ўдзел у «выбарах», заканчвае сваё існаванне. Яе зменяць сілы, якія кіруюцца здаровымі нацыянальнымі інтарэсамі - яны ёсць і сярод моладзевых рухаў, і сярод грамадскіх арганізацый, і сярод прафсаюзаў», - заявіў эксперт.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках