20 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два аўтамабілі і тралейбус сутыкнуліся ў цэнтры Менска

5

ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Машэрава.

Тралейбус і аўтамабіль «БМВ», рухаючыся па вул.Багдановіча ў кірунку Машэрава, спыніліся на святлафоры і пасля запальвання дазваляльнага сігналу выехалі на скрыжаванне, паведамляе БелаПАН.

У гэты момант аўтамабіль «Пэжо» рухаўся па праспекце Машэрава з боку вуліцы Куйбышава ў кірунку вуліцы Багдановіча і ўчыніў сутыкненне з «БМВ», які ад удару адкінула на тралейбус.

У выніку ДТЗ пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Кіроўца і пасажыр «БМВ» змаглі выбрацца з аўто толькі пасля прыезду супрацоўнікаў ДАІ, бо былі заблакаваныя з аднаго боку тралейбусам, з другога - «Пэжо».

Паводле папярэдніх звестак і сведчанняў відавочцаў, самаход «Пэжо» пераязджаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках