19 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты плануюць «шабаш» на 9 траўня

9
Сепаратысты плануюць «шабаш» на 9 траўня

Апагеем актывізацыі прарасейскіх актывістаў ва Украіне можа стаць 9 траўня.

З сённяшняга дня ва Украіне можа пачацца новая хваля актывізацыі сепаратысцкіх рухаў. Такі прагноз на сваёй старонцы ў Facebook зрабіў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

"...Пачынаецца новая хваля актывізацыі сепаратысцкіх рухаў. Агульная мэта - апафеоз сепаратысцкага шабашу да 9 траўня. Але гэта па іх сцэнары. Цяперашняя праца ўкраінскіх праваахоўнікаў і спецслужбаў ставіць пад вялікі сумнеў рэалізацыю гэтых планаў", - адзначыў ён.

Тымчук паведаміў, што Галоўнае выведвальнае ўпраўленне РФ адклікае сваіх супрацоўнікаў з Крыма, каб перакінуць іх на ўсход Украіны.

"Каардынацыйным цэнтрам сепаратыстаў у Расеі прынятае рашэнне ўзмацніць сетку каардынатараў ГВУ ГШ ВС РФ (Галоўнага выведупраўлення Генштаба Узброеных сіл РФ, - рэд.), якія дзейнічаюць на ўкраінскай тэрыторыі. З гэтай мэтай з Крыма адкліканыя супрацоўнікі расейскага ГВУ, пры непасрэдным удзеле якіх быў рэалізаваны сцэнар абвяшчэння "незалежнасці" і адлучэння Крыма ад Украіны", - напісаў Тымчук.

Нагадаем, 8 красавіка Тымчук адзначаў, што сепаратысты ў паўднёва-усходніх абласцях Украіны нібыта атрымалі заданне "арганізоўваць правакацыі з ахвярамі" ў гарадах рэгіёну, каб Расея магла гэта інтэрпрэтаваць як "тэрор украінскай ўлады супраць народа" і ўвесці свае войскі на ўкраінскую тэрыторыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках