19 красавiка 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі: Мэты Пуціна - краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

15
Вітольд Вашчыкоўскі: Мэты Пуціна - краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

Расея хоча далучыць не толькі Украіну.

Уладзімір Пуцін у сваёй палітыцы імкнецца да аднаўлення Савецкага Саюза. Такую пазіцыю выказаў у эфіры Эспрессо TV дэпутат Сейма, былы віцэ-шэф Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы і віцэ-міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі.

"Пуцін мае выключныя планы і амбіцыі. Ён шмат разоў публічна заяўляў, што самай вялікай трагедыяй для яго і яго пакалення быў заняпад і распад Савецкага саюза. Ён у сваёй палітыцы імкнецца да аднаўлення Расеі, каб яна займала такую пазіцыю, якую займаў Савецкі Саюз", - сказаў ён.

Палітык лічыць, што, каб атрымаць такія пазіцыі, Расея павінна далучыць шмат тэрыторый былога Савецкага Саюза, а значыць, не толькі Украіна можа быць такой мэтай.

"Пару дзён таму я быў у Сараева ў Босніі і Герцагавіне, і ведаю, што баснійцы таксама здзіўленыя, таму што назіраюць, што расейцы спрабуюць давесці сітуацыю да паўстання баснійскіх сербаў і адарваць частку Босніі - далучыць яе да Сербіі. Пуцін мае планы не толькі ў дачыненні да Украіны, але і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы", - сказаў Вашчыкоўскі.

Зрэшты, былы віцэ-шэф Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы лічыць, што да актыўных ваенных дзеянняў не дойдзе, бо ў 21 стагоддзі вайну выйграюць не гарматамі.

"Агрэсія ў Крыме нагадвае аншлюс Аўстрыі ў 38 годзе, і шмат палітыкаў пра гэта казала. Зразумела, што ў 30-х гадах Гітлеру хапіла шасці гадоў, калі дайшло да 39 года - і ён развязаў вялікую сусветную вайну. Гэта быў перыяд, калі не было кампутараў, не было ракет, не было такіх тэхналогій як цяпер. Зараз, так выглядае, калі б багатая, рашучая дзяржава хацела б пайсці на акты агрэсіі і развязаць вайну, то магла б гэта зрабіць за час карацей за шэсць гадоў - цяпер пры выкарыстанні ракетных тэхналогій або кібер-вайны можна дэстабілізаваць увесь свет на працягу некалькіх тыдняў", - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках