19 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазырскага школьніка збілі на пераходзе

13

Школьнікі перабягалі дарогу па «зебры», адзін з іх трапіў пад машыну.

Відэа інцыдэнту, знятае аўтамабільным рэгістратарам, выкладзена на форуме мазырскага аўтаклуба.

Двое школьнікаў перабягалі дарогу па пешаходным пераходзе, секундай пазней на «зебры» аказваецца іх трэці прыяцель. Ён бяжыць за сябрамі і не глядзіць па баках. У гэты момант яго збівае аўтамабіль.

«Сёння дзесьці ў 18:40 стала відавочцам таго, як кіроўца не заўважыў падлетка, які бег на пешаходным. Збіў, дакладней добранька яго падштурхнуў. Я прапусціла, а ён ехаў насустрач і не заўважыў... Як так? Страшнавата, вядома. Пераглядала рэгік - не разумею, як можна было не заўважыць. Выратавала тое, што хуткасць была невялікая і пешаход пабег на зрэз і не па прамой», - піша аўтар відэа.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках