19 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дэпутаты ўцяклі з пасяджэння ПАРЕ

17

У ПАРЕ пачаліся слуханні па пазбаўленні права голасу расейскай дэлегацыі.

Пра гэта напісала ў «Фэйсбуку» член дэлегацыі ад Украіны, дэпутат ад «Удару» Ірына Герашчанка.

«Прыкметна, што ні аднаго дзярждумаўца, які ўчора нахабна хлусіў пра Украіну, у зале няма. Руская дэлегацыя ўчыніла дэмарш і бясслаўна ўцякла са свайго публічнага збіцця», - напісала яна.

Паводле яе слоў, яны «раніцай цягалі валізкі з гатэля, сёння ўжо не ходзяць пеўнямі па ПАРЕ», піша pravda.com.ua.

«Дробязь, але важная - зямля павінна гарэць пад нагамі акупантаў, ганьба павінна даганяць іх ва ўсіх кутках свету, пагарду ўсіх нармальных людзей яны павінны адчуваць кожную хвіліну», - адзначыла яна.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, асудзіўшы Расею за далучэнне Крыма, мае намер пазбавіць расейскую дэлегацыю права голасу. Разгляд дысцыплінарных санкцый адбудзецца ў ПАРЕ днём 10 красавіка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках