29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар Лунінецкага ЖКГ за кошт бюджэту ўкладваў сабе асфальт

12
Дырэктар Лунінецкага ЖКГ за кошт бюджэту ўкладваў сабе асфальт

Дырэктар ЖКГ падазраецца ў тым, што ў верасні мінулага года ён загадаў сваім падначаленым абкласці больш за 1000 квадратных метраў асфальту каля свайго дома.

Паводле інфармацыі Упраўлення СК па Брэсцкай вобласці, дырэктара камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Лунінецкая жыллёва-камунальная гаспадарка» падазраюць у злоўжыванні ўладай, паведамляе БелТА.

Дакладная сума нанесенай шкоды пакуль не вядомая. Праца над гэтай справай працягваецца. Следчыя агледзелі асфальтабетоннае пакрыццё, вывучылі выемкі бухгалтарскіх дакументаў, агледзелі кабінеты службовых асоб ЖКГ, дапыталі сведак.

Дзеянні дырэктара кваліфікаваныя па ч. 2 арт.424 КК Беларусі (Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, учыненыя насуперак інтарэсам службы, з карыслівай зацікаўленасці).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках