29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка зайздросціць прыватным піваварам Беларусі

3
Леанід Заіка: Лукашэнка зайздросціць прыватным піваварам Беларусі

«Адціснуць» прыватныя бровары на карысць дзяржавы не складзе працы.

Такое меркаванне выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org выказванне Лукашэнкі аб тым, што «імпартнае піва нашпігавана рознай гадасцю».

«Так як Аляксандр Лукашэнка казаў не пра арганалептычную, а пра фізіка-хімічную ацэнку піва, то я хачу сказаць, што тут існуе абсалютна жорсткая канкурэнцыя паміж рознымі вытворцамі піва. Скажам, у Еўропе яна ёсць паміж галандцамі, немцамі і чэхамі. І ў гэтай канкурэнцыі склад сучаснага піва, гэта значыць тое, што тычыцца зместу спіртавых фракцый, альдэгідаў, кетонаў і біялагічных рэчываў, вельмі добра вядомы. Таму я б не стаў сцвярджаць, што беларускае піва адрозніваецца нейкім больш яркім букетам натуральных інгрэдыентаў. Тэхналогія піва абсалютна простая, і там не можа быць нейкіх асаблівых дабавак і кансервантаў, за выключэннем агульнапрынятых. Ёсць стандарты. І па гэтых стандартах, шчыра кажучы, наша піва нікуды не пойдзе. І наогул, з такімі выказваннямі трэба быць асцярожным, таму што, напрыклад, чэхі могуць пакрыўдзіцца», - падкрэсліў эксперт.

Аналітык таксама адзначыў, што «адціснуць» стратныя прыватныя бровары на карысць дзяржавы па прыкладзе «Спартака» і «Камунаркі» не складзе працы.

«Адцісканне» - гэта абсалютна нармальная з'ява ў Беларусі. Бо ў нашай краіне ёсць самае дарагое: шакалад і піва. Шакалад дзецям, піва мужыкам. Але загадка ў тым, чаму піва раптам аказваецца нерэнтабэльным. Алкагольныя напоі ўключаюць у сябе акцыз, і калі такая сітуацыя, то трэба яго зніжаць ці ўвогуле прыбраць. Дастаткова прыбраць акцыз - і народны напой, якім з'яўляецца беларускае піва, стане танным і прыбытковым. Але справа ў тым, што адбылося пранікненне ў вытворчасць піва ў Беларусі і дацкага, і галандскага капіталу. Гэта, відавочна, напружвае, што акцызную галіну прысвойваюць замежнікі. Значыць, трэба іх прыструніць. У Кітаі гэта называюць «хваробай чырвоных вачэй», гэта значыць зайздрасцю», - лічыць эканаміст .

Нагадаем, на нарадзе аб перспектывах развіцця піваварнай галіны ў Беларусі Лукашэнка раскрытыкаваў імпартнае піва за смакаводарныя дабаўкі і кансерванты, а беларускае называў натуральным.

Беларускі дыктатар таксама заявіў пра гатоўнасць вярнуць пад кантроль дзяржавы прыватызаваныя піваварныя кампаніі, калі яны будуць працаваць стратна або з нізкай рэнтабельнасцю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках