29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ хоча штрафаваць за таніроўку кіроўцаў-замежнікаў

16
ДАІ хоча штрафаваць за таніроўку кіроўцаў-замежнікаў

Начальнік Упраўлення ДАІ МУС Беларусі чакае замежнікаў на ЧС па хакеі.

Пра гэта заявіў сёння журналістам начальнік Упраўлення ДАІ МУС Беларусі Юрый Літвін, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

Ён пацвердзіў сваю ранейшую пазіцыю, што неабходна штрафаваць кіроўцаў з-за мяжы, на аўтамабілях якіх ёсць таніроўка шкла, якая не адпавядае беларускім стандартам. "У іх таксама забаронена", - сказаў начальнік ДАІ, маючы на ўвазе расейскія аўтамабілі з таніроўкай.

Адказваючы на пытанне з нагоды таго, што ў аб'ектывы прыбораў фота- і відэафіксацыі парушэнняў ПДР трапляюць у тым ліку аўтамабілі, узятыя напракат або ў лізінг, Юрый Літвін адзначыў: "Мы спрабуем гэтую праблему вырашыць. Думаю, што, хутчэй за ўсё, мы будзем уносіць у базу дадзеных у звесткі аб уладальніках транспартных сродкаў пазнаку, што гэтая машына ў лізінгу або здаецца напракат".

Ён таксама заявіў, што ў Менску да ЧС-2014 з'явяцца дадатковыя паркоўкі для транспарту заўзятараў.

"Менгарвыканкам прыняў рашэнне аб дадатковым уладкаванні плоскасных стаянак у раёне "Чыжоўка-Арэны" і "Менск-Арэны" ў межах ад 4 тыс. да 5 тыс. месцаў. Думаю, усе пытанні па паркоўках на чэмпіянаце свету будуць вырашаныя", - сказаў Юрый Літвін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках