19 красавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За няправільную паркоўку будуць караць на падставе фота

20
За няправільную паркоўку будуць караць на падставе фота

«Дэпутаты» прынялі сёння папраўкі да шэрагу законаў у пытаннях забеспячэння бяспекі дарожнага руху.

Гаворка ідзе аб парушэннях правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, а таксама іх прымусовай эвакуацыі і адбуксоўкі. У прыватнасці, прапануецца замацаванне магчымасці прыцягнення кіроўцаў да адказнасці за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў на падставе фіксацыі правапарушэння спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і маюць функцыі фота-і відэаздымкі, паводле аналогіі з перавышэннем устаноўленай хуткасці руху.

Гэтая мера накіравана на барацьбу з парушальнікамі, чые дзеянні перашкаджаюць нармальнай працы сацыяльных, камунальных, дарожных службаў, парушаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян. У законапраекце значная ўвага надаецца комплекснаму ўрэгуляванню прымусовай адбуксоўкі (эвакуацыі) транспартных сродкаў, іх адбуксоўкі без змяшчэння на ахоўную стаянку, піша БелТА.

Акрамя таго, у дакуменце асобна замацаваныя нормы аб адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванай спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і маюць функцыі фота-і відэаздымкі. Пры гэтым прадугледжана дакладнае ўказанне памеру санкцый за такія правапарушэнні.

У рамках законапраекта таксама прапануецца размежаваць адказнасць за невыкананне патрабаванняў аб спыненні транспартнага сродку, пададзеных супрацоўнікам органаў унутраных спраў. У 2013 годзе было зарэгістравана больш за 3 тысячы такіх правапарушэнняў, з якіх больш за 1 тысячу звязаныя з ігнараваннем неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні транспартнага сродку.

Пры гэтым часцей за ўсё ў выпадку, калі неаднаразовыя патрабаванні аб спыненні не былі выкананыя, кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення або не меў правоў. Падобныя дзеі самі па сабе ўяўляюць вялікую грамадскую небяспеку.

«У сітуацыях, калі гэта цягне неабходнасць пераследу на транспартным сродку аператыўнага прызначэння, такія дзеянні ствараюць павышаную небяспеку для дарожнага руху і ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе грамадзян. З улікам гэтага прапануецца зрабіць больш жорсткай адказнасць за правядзенне такіх дзеянняў, якія прывялі да неабходнасці пераследу парушальнікаў, адначасова змякчыўшы адказнасць за аднаразовае невыкананне патрабавання аб прыпынку», - сказаў Мікалай Мельчанка, намеснік міністра ўнутраных спраў.

У законапраекце таксама прадугледзелі ўзмацненне адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі, якія не прайшлі дзяржтэхагляд: да 1-3 базавых велічынь, будзе ўведзена паўторнасць (штраф вырасце ў такім выпадку ад 2 да 5 б. в.). Акрамя таго, пастанавілі, што рэгістраваць ровары, якія аснашчаны электрарухавікамі, не трэба. МУС падтрымала ўзмацненне жорсткасці пакарання кіроўцаў за размовы па мабільным тэлефоне падчас кіравання транспартным сродкам, у тым ліку і штрафы кіроўцам, чые парушэнні зафіксавалі камеры.

Гаворка ідзе толькі пра першы этап прыняцця закона. Пакуль праект не лічыцца прынятым. Яго будуць разглядаць у верхняй палаце «парламента», пасля чаго ён паступіць на подпіс Лукашэнку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках