29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адстаўны міліцыянт з Брэста камандаваў 28 сотняй Майдана

29

Сярод лідараў самаабароны Майдана знайшоўся яшчэ адзін беларус.

Аляксандр Якубовіч - саракагадовы адстаўны міліцыянт, які пераехаў у Данецк з Брэста. Падчас супрацьстаяння на Майдане ён знаходзіўся ў Кіеве і камандаваў 28 сотняй Самаабароны. Зараз беларус вярнуўся ў Данецк, дзе бярэ ўдзел у праўкраінскіх акцыях, піша сайт SP.

Аляксандр Якубовіч цяпер узначальвае мясцовую самаабарону, якая супрацьстаіць сепаратыстам. Ён кажа, што ў яго арганізацыі па 50-100 чалавек у кожным райцэнтры вобласці і 500 гатовых ваяваць мужчын у самым Данецку. Журналіст падкрэслівае, што ў былога міліцыянта ёсць пасведчанне дарадцы сакратара ўкраінскага Савета бяспекі Андрэя Парубия і вопыт сотніка на майдане ў Кіеве. Беларус удакладняе, што сотня страціла дваіх чалавек.

Аляксандр Якубовіч праводзіць тлумачальную працу, праз сваякоў і знаёмых звяртаецца да людзей, якія сядзяць у будынку адміністрацыі. Ён кажа, што калі тыя выйдуць з будынка, іх не будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за сепаратызм. Гарантыі дае Кіеў, а камандзір самаабароны кажа, што такія ж гарантыі праз яго перадавалі ў лютым данецкаму «Беркуту», камандзіру якога ён даў слова афіцэра, што нікога не пасадзяць, «і слова стрымаў».

Аляксандр Якубовіч абяцае, што яго людзі гатовыя весці партызанскую вайну, калі ў рэгіён увойдуць расейскія войскі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках