24 красавiка 2024, Серада, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дыверсант, які ехаў з Беларусі, рыхтаваў тэракты

5
Расейскі дыверсант, які ехаў з Беларусі, рыхтаваў тэракты

Затрыманы пад Чарнігавам расеец ехаў ва Украіну для правядзення дыверсій на поўдні краіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра Службы бяспекі краіны.

"У Чарнігаўскай вобласці супрацоўнікі СБУ ва ўзаемадзеянні з Дзяржаўнай памежнай службай Украіны затрымалі грамадзяніна Расейскай Федэрацыі "Ч", які спрабаваў цягніком Полацк-Сімферопаль уехаць на тэрыторыю Украіны і АР Крым для выканання дыверсійных заданняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас асабістага дагляду ў затрыманага было выяўлена 5 мабільных тэлефонаў, 23 сім-карты, 17 сігнальных ракет і 5 прылад для ажыццяўлення пуску гэтых ракет, 2 ваенных білета Узброеных сіл РФ, 3 фотаапарата, 11 картак памяці для лічбавага фотаапарата, табліцу пазыўных радыёсувязі.

У нататніку затрыманага, як адзначаецца, знойдзены нумар мабільнага тэлефона афіцыйнай асобы Федэральнай службы бяспекі РФ, непасрэднага каардынатара дыверсанта.

"Падчас допыту затрыманы прызнаўся ў выкананні задачы ў інтарэсах спецслужбаў Расеі для дэстабілізацыі сітуацыі ў паўднёвых рэгіёнах Украіны, у прыватнасці тэрор мірнага насельніцтва", - дадалі ў прэс-службе.

Раней СБУ выкрыла агентурную сетку ваеннай выведкі РФ у Херсонскай вобласці, якая ажыццяўляла падрыхтоўку акцый, накіраваных на падрыў абароназдольнасці Украіны.

Акрамя таго, была сарваная спецаперацыя расейскай выведкі па выкраданні дзяржаўных дакументаў Украіны з адмінбудынкаў ва ўсходніх абласцях.

9 красавіка СБУ затрымала грамадзянку РФ, падазраваную ў стральбе каля Нікалаеўскай АГА 7 красавіка, а таксама - жыхара Херсонскай вобласці, які планаваў захоп Кахоўскай гідраэлектрастанцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках