25 красавiка 2024, Чацвер, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабёр напаў на веласіпедыста ў Гомелі

23
Бабёр напаў на веласіпедыста ў Гомелі

Здарэнне адбылося, калі супрацоўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў Павел ехаў на ровары ў кантору з прыгарада Гомеля.

У той момант, калі ён праязджаў па дарозе праз мясцовыя дачы, з куста на яго выскачыў вялікі бабёр. Хлопец адзначыў, што бабёр хацеў яго ўкусіць за нагу, але скачок прыйшоўся як раз на кола. Пасля бабёр зноў схаваўся ў кустах, піша «Белорусская служба новостей».

Павел распавёў, што выратавальнікі яму паведамілі, што не займаюцца бабрамі, таму што яны не лічацца агрэсіўнымі жывёламі. Ён дадаў, што жывёла магла скокнуць на яго, толькі таму што ён ехаў вельмі блізка. Але, нягледзячы на гэта, ён лічыць, што здарэнне небяспечнае, таму што непадалёк размешчаны санаторый «Рамонак».

Неўзабаве гэты бабёр пакінуў прытулак, і яго бачылі недалёка ад дачнага пасёлка.

Варта нагадаць, што на Брэстчыне год таму здарылася падобная сітуацыя. Рыбакі ўбачылі каля дарогі бабра і вырашылі з ім сфатаграфавацца. Па словах аднаго з мужчын, калі яны да яго наблізіліся, то жывёла накінулася на аднаго з іх і ўкусіла за нагу. Пацярпелы мужчына памёр да прыезду медыкаў ад артэрыяльнага крывацёку.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках