25 красавiка 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі амбасадар вярнуўся ў Менск

4
Украінскі амбасадар вярнуўся ў Менск

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль пасля кансультацый у Кіеве вярнуўся ў Менск.

"Амбасадара з Менска не адклікалі. Ён ад'язджаў у Кіеў для кансультацый. У цяперашні час ён вярнуўся. Сёння мы накіруем ноту ў беларускі МЗС аб тым, што амбасадар прыступіў да працы", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу ў амбасадзе Украіны ў Менску.

Вяртанне амбасадара супала з прэзентацыяй турыстычнага патэнцыялу Украіны, якая паходзіць ў амбасадзе.

Нагадаем, Міністэрства замежных спраў Украіны некалькі тыдняў таму выклікала амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля для кансультацый у сувязі з пазіцыяй беларускага кіраўніцтва па Крыме.

Раней на брыфінгу ў Менску Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў, якія тычацца Украіны. У прыватнасці, ён заявіў, што «Крым сёння - гэта частка тэрыторыі Расеі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках